Галерэя Праектаў



Мы выкарыстоўваем


ASP.NET MVC

SharePoint

Zend Framework SQLite

Ruby on Rails MySQL

MS SQL Windows Azure SQL Azure
Русский |  Беларуская |  English
Прапануем Вашай увазе кароткі агляд нашых сэрвісаў.

У сваёй працы мы выкарыстоўваем самыя перадавыя тэхналогіі, якія дазваляюць ствараць не толькі прадукцыйныя і надзейныя дадаткi, але і маштабiруемыя. Для нашых кліентаў гэта азначае скарачэнне выдаткаў пры далейшым развіцці праекта.

Сёння мы зрабілі для Вас сайт-візітку, заўтра мы з лёгкасцю ператворым Ваш сайт у інтэрнэт-магазiн, праз месяц мы зробім з яго бізнес-партал па кіраванню інфармацыйнымі патокамі Вашай кампаніі.

Нашы сэрвісы не прапаноўваюць якi-небудзь пералік паслуг, нашы сэрвісы расказваюць пра апошнія тэндэнцыi ў свеце ІТ, якія будуць рэалізаваны ў Вашым праекце:

Распрацоўка

Мы валодаем рознымі тэхналогіямі (ASP.NET MVC, PHP (ZendFramework), Ruby on Rails), і можам рэалізаваць Ваш праект з выкарыстаннем любой з іх. На першы погляд гэта зусім розныя платформы праграмавання, але ўсіх іх аб`ядноўвае адзін тэрмін - MVC.

МVС - гэта правераны шаблон праектавання дадаткаў, які робіць Ваш дадатак модульным і хуткім. Падзел дадатку на Мадэль, Кантролер і Адлюстраванне робіць яго маштабiруемым, што ў сваю чаргу дазваляе вельмі лёгка дабаўляць новыя магчымасці і iмгненна змяняць знешні выгляд дадатку.

Модульнасць дазваляе працаваць над адным праектам адразу некалькім распрацоўшчыкам. Пры гэтым заўсёды можна ўнесці змены ў частку дадатку без якой-небудзь шкоды для астатніх частак.

MVC - гэта наш выбар, выбар мовы праграмавання для рэалізацыі Вашага праекту залежыць толькі ад магчымасцей, якія даюцца Вашым хостынг-правайдэрам.

Даныя

Ні для каго не сакрэт, што аб`ёмы інфармацыі імкліва павялічваюцца з кожным днём. З-за гэтага рана ці позна любая кампанія сутыкаецца або з падзеннем прадукцыйнасці раней набытых сістэм, або наогул колькасць Excel файлаў, якія, як правіла, выкарыстоўваюцца як сховішча даных, дасягае неймаверных велічынь, што негатыўна адбіваецца на эфектыўнасці работы Вашай кампаніі.

Адзіным правільным рашэннем у такіх выпадках з`яўляецца выкарыстанне СКБД (сістэмы кіравання базамі даных). Асноўнай асаблівасцю правiлна пабудаванай СКБД з`яўляецца яе функцыянальная магчымасць рэзкага зніжэння працазатрат на апрацоўку практычна ўсёй унутранай і знешняй дзелавой інфармацыі арганізацыі.

Мы прапаноўваем эфектыўныя рашэнні па класіфікацыі, захаваннi і выбарцы даных. Наша кампанія не толькі прааналізуе Вашы інфармацыйныя патокі і спраектуе аптымальную структуру базы даных, але і дапаможа Вам з выбарам найбольш прыдатнай для Вас сістэмы кіравання баз даных (MS SQL Server, MySQL, SQLite), яе наладкай і далейшым абслугоўваннем. Спраектаваныя намі базы даных гарантуюць Вам надзейны і хуткі доступ да неабходнай інфармацыі.

Падтрымка

Існуе меркаванне, што ўладальнік аўтамабіля атрымлівае задавальненне ад яго двойчы: пры куплі і пасля продажу. Вельмі часта такое бывае і з уладальнікамі сайтаў.

Не заўсёды дастаткова прызначыць адказным за сайт сістэмнага адміністратара кампаніі ці сакратара. Яны, без сумнення, здольныя ажыццяўляць малую частку задач, неабходных для падтрымання сайта ў актуальным стане. Але, як правіла, яны не заўсёды выконваюць ускладзеныя на іх дадатковыя абавязкі або не здольныя выканаць іх на высокім узроўні.

Мы прапаноўваем самае простае і выгаднае рашэнне - звярнуцца за паслугай падтрымкі ў нашу кампанію. На ўсе распрацаваныя намі прадукты мы даём паўгадавую гарантыю, якая ўключае ў сябе падтрымку сайта. Мы гатовыя ўзяць на абслугоўванне ўжо укаранёныя ў Вас праграмныя прадукты. Наша служба падтрымкі захавае Вам час і зэканоміць нямала грашовых сродкаў.

Даверыўшы нам падтрымку Вашага сайта Вы можаце быць упэўнены, што:

  • сайт належным чынам выконвае ўскладзеныя на яго задачы;
  • інфармацыя на сайце заўсёды знаходзіцца ў актуальным стане;
  • забяспечваецца пастаянная працаздольнасць сайта;
  • сайт аптымізаваны для пошукавых сістэм.

Мы даём комплекснае абслугоўванне сайта і валодаем разнастайнымі сродкамі, для вырашэння любых задач, як па абслугоўванні сайтаў, так і па абслугоўванні баз даных.